Як зрабіць івэнт
Умовы і абсталяванне
Галоўная прастора
У асноўным памяшканні змесціцца да 40 чалавек. Яно адкрыта для тваіх мерапрыемстваў у буднія дні з 19:00 да 22:00, у суботу ўвесь дзень з 10:00 да 22:00. Запрашаем правесці ў нас дыскусіі, акустычныя або негромкія канцэрты, стэндапы, кінапрагляды, прэзентацыі, выставы, нэтворкінгі.

Арэнда па гадзінах
Кошт: 30 еўра за гадзіну
Час падрыхтоўкі да мерапрыемства і пасля бясплатна. Дадатковая падрыхтоўка: 15 еўра за гадзіну. У арэнду уваходзіць усё неабходнае абсталяванне, кавамашына і 1 кг кавы.
Арэнда па адсотку
Кошт: 30% з данатаў або праданых квіткоў.
У арэнду уваходзіць усе неабходнае абсталяванне, кавамашына і 1 кг кавы.
Іншы варыянт
Мы рады прапанаваць бясплатнае карыстанне нашай прасторай на конкурснай падставе. Чытайце прыярытэты ніжэй.
Калі ў вас асаблівы выпадак, калі ласка, звяртайцеся на event@createculture.group
Пакой "Акно"
У памяшканні змесціцца да 12 чалавек. Адкрыта для тваіх мерапрыемстваў з панядзелка па пятніцу з 10:00 да 22:00. Тут можна праводзіць майстар-класы, лекцыі, невялікія прэзентацыі, настольныя гульні, перамовы і г.д

Арэнда па гадзінах
Кошт: 18 еўра за гадзіну.
Час падрыхтоўкі да мерапрыемства і пасля бясплатна. Дадатковая падрыхтоўка: 9 еўра за гадзіну. У арэнду уваходзіць усё неабходнае абсталяванне, кавамашына і 1 кг кавы.
Арэнда па адсотку
Кошт: 30% з данатаў або праданых квіткоў.
У арэнду уваходзіць усе неабходнае абсталяванне, кавамашына і 1 кг кавы.
Іншы варыянт
Мы рады прапанаваць бясплатнае карыстанне нашай прасторай на конкурснай падставе. Чытайце прыярытэты ніжэй.
Калі ў вас асаблівы выпадак, калі ласка, звяртайцеся на event@createculture.group
Абсталяванне
- Правадныя мікрафоны Shure SM58 — 2 шт
- Правадной мікрафон Shure SM55 — 1 шт
- Мікшэрны пульт Behringer XENYX на 12 каналаў — 1 шт
- Экран - 1 шт
- Святло LED Par — 2 шт
- PA system JBL IRX
- ВАЖНА! У нас няма гукарэжысёра, таму пры карыстанні абсталяваннем улічвайце гэта.
Важна ведаць
Мы НЕ працуем з сектамі, з арганізацыямі і праектамі, якія з'яўляюцца палітычнымі, рэлігійнымі, эзатэрычнымі або займаюцца фінансавымі пірамідамі ці сеткавым маркетынгам. Адным з асноўных напрамкаў нашай арганізацыі і прасторы з'яўляецца падтрымка і развіццё культурнага сектара Беларусі. Мы рады прапанаваць бясплатнае карыстанне нашай прасторай на конкурснай падставе.
Нашы прыярытэты ў бясплатным прадстаўленні прасторы:
- Ты толькі пачынаеш сваю дзейнасць як культурны менеджар або культурная менеджарка, прадзюсар/прадзюсарка, актывіст/актывістка, арганізатар/арганізатарка, і табе патрэбна наша ментарская падтрымка або проста прастора.
- Тваё мерапрыемства/праект робіць унёсак у развіцце грамадскага сектара Беларусі
- Тваё мерапрыемства/праект робіць унёсак у развіцце культурнага і крэатыўнага сектароў Беларусі
- Тваё мерапрыемства/праект падтрымлівае і развівае беларускія супольнасці