Афіша
Што ў нас адбываецца
![](https://cdn.prod.website-files.com/64992cf85a851fa180f721fa/669e038ed9cf84c0b5a42e6c_CCG_afisha%20(98).png)
July 23, 2024
МК па стварэнню макетаў панэляк-лямпаў ад Хутка Смачна
![](https://cdn.prod.website-files.com/64992cf85a851fa180f721fa/669e038ed9cf84c0b5a42e6c_CCG_afisha%20(98).png)
July 23, 2024
23 ліпеня а 19:00 запрашаем на майстар-клас ад гуру долевага будаўніцтва жылля – Hutka Smaсhnaa!
Так-так, вам не пачулася! Мы будзем рабіць тыя самыя знакамітыя макеты панэляк-лямпаў!
Спяшайцеся, бо засталося зусім няшмат месцаў! Кошт удзелу ў майстар-класе 20€ (+5€ за падсвятленне, але рэкамендуем узяць гірлянду ці нешта падобнае, (recycling matter)).
📍Дата: 23 ліпеня а 19:00
📍Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
📍Для запісу на МК пішыце адразу Hutka Smaсhnaa!
![](https://cdn.prod.website-files.com/64992cf85a851fa180f721fa/6698eeafb15f07bceae59f40_CCG_afisha%20(95).png)
July 24, 2024
Shut up!cycling - майстар-клас №1 - Гальштукі
![](https://cdn.prod.website-files.com/64992cf85a851fa180f721fa/6698eeafb15f07bceae59f40_CCG_afisha%20(95).png)
July 24, 2024
24-га ліпеня ў 18:30 у спэйсе пройдзе экалагічны вечар!
Мы навучымся перарабляць гальштукі шляхам стылёвага кастаму, паразмаўляем пра іншыя спосабы падараваць старым рэчам новае жыццё і абмяркуем важнасць экалагічнай свядомасці ў сучасным грамадстве.🌿
Няважна, які ў вас узровень валодання пэнзлікам ці іголкай, наша майстарыца Ева правядзе занятак даступна і падрабязна. Наш праект – пляцоўка для творчасці і вольнай думкі.
🌿Дата: 24 ліпеня а 18:30
🌿Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
🌿Рэгістрацыя па спасылцы.
🌿Кошт: бясплатна, але колькасць месцаў абмяжавана
![](https://cdn.prod.website-files.com/64992cf85a851fa180f721fa/669e03c000510a530032f3c8_CCG_afisha%20(97).png)
July 24, 2024
Гукавы выставачны праект «Палескія замовы»
![](https://cdn.prod.website-files.com/64992cf85a851fa180f721fa/669e03c000510a530032f3c8_CCG_afisha%20(97).png)
July 24, 2024
З 24 па 26 ліпеня ладзім у спэйсе інтэрактыўны гукавы выставачны праект «Палескія замовы»!
«Палескія замовы» – гэта спроба вербальнай рэканструкцыі сярэднявечных паганскіх рытуалаў Палесся. Абрады і шэпты былі істотнай часткай беларускай сялянскай культуры цягам соцень гадоў, але ў наш час яны амаль поўнасцю зніклі.
Прамоўленыя на палескім дыялекце, замовы былі запісаныя ў другой палове XIX стагоддзя этнографам Еўдакімам Раманавым, які валодаў толькі расейскай мовай. У выніку, з’явіліся тэксты на цалкам штучнай мове – і менавіта ў такім выглядзе вы можаце іх пачуць.
Праект мае два складнікі – чатыры замовы, запісаныя беларускімі акцёрамі, і музычна-шумавую частку. Яна адлюстроўвае час, які аддаляе нас ад той пары, калі гэтыя шэпты гучалі ў кожнай палескай вёсцы
📍Дата: 24 па 26 ліпеня з 15 да 19:00
📍Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
📍Уваход вольны!
![](https://cdn.prod.website-files.com/64992cf85a851fa180f721fa/669e03f5a17743d3b03eb8e6_CCG_afisha%20(99).png)
July 26, 2024
Салатная вечарына
![](https://cdn.prod.website-files.com/64992cf85a851fa180f721fa/669e03f5a17743d3b03eb8e6_CCG_afisha%20(99).png)
July 26, 2024
Ведаеце лепшы рэцэпт салаты і не супраць ім падзяліцца? Тады запрашаем вас на салатную вечарыну 26 ліпеня а 18:00!
На ёй вы зможаце не толькі прыгатаваць сваю ўнікальную салату, далучыцца да салатнага нэтворкінгу, але і прыняць удзел у несанкцыянаваным YouTube-спаборніцтве! З сабой бярыце інгрэдыенты для салаты з разлікам на 2-4 чалавекі і добры настрой!
З нашага боку – дошкі, міскі, прыборы і ўсё, што патрэбна для прагляду і праслухоўвання YouTube-кантэнту і файнай атмасферы!
📍Дата: 26 ліпеня а 18:00
📍Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
📍Уваход вольны па рэгістрацыі!
![](https://cdn.prod.website-files.com/64992cf85a851fa180f721fa/6694e22e430a1585cfea825a_CCG_afisha%20(94).png)
July 30, 2024
Speed Friending in English
![](https://cdn.prod.website-files.com/64992cf85a851fa180f721fa/6694e22e430a1585cfea825a_CCG_afisha%20(94).png)
July 30, 2024
Hooray, hooray! Finally, we are organizing Speed Friending in English! 😎
Thank you for your feedback and we look forward to seeing you at CVI Parkas on July 30 at 6:30 PM.
🗓 Date: July 30th
⏰ Start Time: 18:30 (please be punctual 🙏🏻)
📍 Location: Cvi parkas (Petro Cvirkos Aikštė)
💬 Language: English
💵 Cost: 7 euros
Whether you’ve recently moved to Vilnius, have been living here for a few years, or were born here, this event is for you! You might have heard about speed-dating, a series of mini-dates designed to help people meet each other. Now, let’s talk about Speed Friending!
Do you want to make new friends in the city?
Find useful contacts?
Spend time in a safe and relaxed atmosphere? Speed Friending is a great opportunity!
✅ Meet new people and make friends
✅ Find valuable contacts
✅ Enjoy a safe and friendly environment
Just show up, and Tanya Shteinbuk will take care of the rest. Interested?
⏳ Duration: 3-3.5 hours
🍽 If you’re hungry, come a bit earlier to order food (the food here is delicious!). A bar will also be available on-site.
Note: The number of spots is limited! Filling out the form does not guarantee participation. Please wait for an email/message confirming your participation. Confirm your attendance by replying to the email/message by July 29th.
Thank you for your understanding!
P.S. If you saw this announcement at the last minute (July 30), please contact us directly
![](https://cdn.prod.website-files.com/64992cf85a851fa180f721fa/6698ef19dfc8ea2504f82630_CCG_afisha%20(96).png)
July 31, 2024
Прэзентацыя кнігі «Ляцела белая птушка» і сустрэча з аўтаркай Марыяй Гулінай
![](https://cdn.prod.website-files.com/64992cf85a851fa180f721fa/6698ef19dfc8ea2504f82630_CCG_afisha%20(96).png)
July 31, 2024
Прэзентацыя кнігі «Ляцела белая птушка» і сустрэча з аўтаркай Марыяй Гулінай
Запрашаем паразмаўляць з Марыяй Гулінай пра яе першую кніжку – пра падарожжы, прыгоды, пераадоленне страхаў и спробу спраўдзіць дзіцячыя мары. На сустрэчы можна будзе пачуць гісторыі стварэння расказаў, задаць пытанні і набыць асобнік кніжкі!
🗓 31.07 (серада); 19:00 – 21:00
📍CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)
уваход вольны
Марыя — журналістка і пісьменніца, яна працавала рэдактаркай анлайн-часопіса 34travel, валанцёрыла ў экалагічнай арганізацыі ў Чэхіі, будавала экасцежкі на Байкале, спрабавала сябе ў якасці матроса паруснага карабля каля ўзбярэжжа Партугаліі і шукала сляды сямейнай гісторыі на Камчатцы. Апавяданні пра гэтыя ды іншыя вандроўкі сабраныя ў кнізе, што выйшла ў выдавецтве @skarynapress.
«Я пішу нататкі пра падарожжы, пачынаючы з першай дзіцячай вандроўкі да мора. Чым далей, тым больш важнымі рабіліся не самі вандроўкі, не змена малюнка за вакном, а нябачная, але глыбокая сувязь, якую атрымліваецца ўсталяваць з горадам, месцам, чалавекам — і няважна, на год ці на дзень. Гэта апавяданні пра тое, што важна здзяйсняць уласныя мары і заўважаць цудоўнасць свету. Пра сяброўства і любоў, пра бескарыслівасць і прыгоды, пра тое, як усё звязана».
![](https://cdn.prod.website-files.com/64992cf85a851fa180f721fa/6698ed9d78007e90791a60e1_451754979_452699344311276_4445732860892580614_n.jpg)
September 7, 2024
Fashion Fusion Pop-Up Market
![](https://cdn.prod.website-files.com/64992cf85a851fa180f721fa/6698ed9d78007e90791a60e1_451754979_452699344311276_4445732860892580614_n.jpg)
September 7, 2024
Далучайцеся да нас на дзень моды, творчасці і стылю на Fashion Fusion Pop-Up Market 7 верасня з 12:00 да 18:00!
Гэта мерапрыемства збярэ таленавітых дызайнераў з Літвы, Беларусі, Украіны і іншых краін, каб прадставіць свае ўнікальныя стылі і прыгожыя рэчы. Адкрыйце для сябе шырокі выбар адзення, абутку, торбаў і капелюшоў, створаных выдатнымі дызайнерамі.
👗 Дызайнеры: Запрашаем дызайнераў далучыцца да нас і прадставіць свае таленты. Гэта ваш шанец наладзіць сувязі з зацікаўленай аўдыторыяй і калегамі-дызайнерамі, зрабіўшы свой унёсак у модную супольнасць. Падавайце заяўку і займайце месца ўсяго за 25 еўра: спасылка на форму!
👜 Наведвальнікі: Прыходзьце і даведайцеся пра апошнія трэнды, сустрэцьце дызайнераў і знайдзіце унікальныя рэчы, якія адлюстроўваюць ваш асабісты стыль. Атрымлівайце асалоду ад атмасферы, напоўненай творчасцю і натхненнем.
Не прапусціце гэта моднае свята! Адзначайце ў календары і далучайцеся да нас на незабыўны дзень на Fashion Fusion Pop-Up Market.
📅Дата: 7 верасня
🕛Час: 12:00-18:00
📍Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
Мы чакаем вас!